Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарвівець, ; незак.

Станавіцца чарвівым.

  • Грыбы чарвівеюць.

|| зак. зачарвівець, , счарвівець, і ачарвівець, .

чарвівы, .

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры.

  • Ч. яблык.
  • Ч. грыб.

|| наз. чарвівасць, .

чарвіць, ; незак. (спец.).

Адкладваць яйцы, пладзіць чарву (пра пчол).

чарвяк, , м.

  1. Беспазваночны паўзучы жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

  2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

  3. перан. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць пачуццё, стан і пад., выражае пастаянства і пакутлівасць гэтага пачуцця, стану.

    • Яго мучыў ч. нуды.
  4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

  • Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

  • Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

  • Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

  • Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

  • Карміць чарвей (разм.) — пра памёршага, закапанага.

|| памянш. чарвячок, .

|| прым. чарвяковы, і чарвячны, .

  • Чарвячная перадача.

чарга, , ж.

  1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.

    • Стаяць у чарзе за білетамі.
  2. Чыё-н. месца ў такім парадку.

    • Прапусціць сваю чаргу.
  3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.

    • У касу была вялікая ч.
  4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.

    • Ч. на атрыманне кватэр.
  5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.

    • Аўтаматная ч.

  • Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.

  • Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.

  • У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.

чаргавацца, ; незак.

  1. Паслядоўна, па чарзе заменьвацца адно другім; перыядычна паўтарацца.

  2. У лінгвістыцы, пра гукі: заканамерна замяняцца адзін другім у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.

|| наз. чаргаванне, .

чаргаваць, ; незак.

Паслядоўна зменьваць адно другім, размяшчаць адно за адным.

  • Ч. работу з адпачынкам.

|| наз. чаргаванне, .

чарговы, .

  1. Наступны за папярэднім.

    • Чарговае заданне.
    • Ч. аўтобус будзе праз гадзіну.
  2. Які адбываецца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці.

    • Чарговая сесія.
  3. Які паўтараецца рэгулярна час ад часу.

    • Чарговая сустрэча.

|| наз. чарговасць, .

чардаш, , м.

Венгерскі народны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

чарка, , ж.

  1. Невялікая шкляначка, часта на ножцы, прызначаная для піцця спіртных напіткаў.

  2. Спіртное; выпіўка (разм.).

    • Ён ніколі не адказваўся ад чаркі.

|| памянш. чарачка, .

|| прым. чарачны, .

  • Глядзець у чарку (разм. іран.) — любіць выпіць.

  • Пад чаркай (быць) (разм.) — п’яным (быць).

  • Заглядаць у чарку (разм. іран.) — выпіваць.