чарвяк,
-
Беспазваночны паўзучы жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.
-
перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард. ). -
перан. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць пачуццё, стані пад. , выражае пастаянства і пакутлівасць гэтага пачуцця, стану.- Яго мучыў ч. нуды.
-
Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (
спец. ).
Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.
Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.
Замарыць чарвяка (
разм. ) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.Карміць чарвей (
разм. ) — пра памёршага, закапанага.
||
||
- Чарвячная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)