Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

угарэць, ; зак. (спец.).

Паменшаць пры гарэнні, плаўленні, тэхнічнай апрацоўцы.

|| незак. угараць, і угарваць, .

|| наз. угар, .

угаціць, ; зак.

  1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.

  2. Зрасходаваць усё ці вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • У. усё масла ў кацёл.

|| незак. угачваць, .

угледзецца, ; зак.

  1. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.

    • У. ў марскую даль.
  2. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.

    • Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?

|| незак. углядацца, і углядвацца, .

угледзець, ; зак.

  1. Заўважыць, прымеціць, згледзець.

    • У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.
  2. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).

    • За ўсімі не ўгледзіш.
  3. Устанавіць, выявіць, убачыць.

    • У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.

углыбіню, і углыб, прысл. і прыназ.

  1. Углыб чаго-н., унутр.

    • Паплавок пайшоў у.
  2. прыназ. У што-н., унутр чаго-н.

    • У. лесу.

углыбіцца, ; зак.

  1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю.

    • У. ў лес.
    • Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.
  2. перан. Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н.

    • У. ў аналіз твора.

|| незак. углыбляцца, .

|| наз. углыбленне, .

угнаенне, , н.

  1. гл. угнаіць.

  2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю.

    • Мінеральныя, арганічныя ўгнаенні.
    • Вывозіць у. на палі.

угнаіцца, ; зак.

Стаць угноеным.

|| незак. угнойвацца, .

угнаіць, ; зак.

Павысіць пажыўныя ўласцівасці (глебы) унясеннем якога-н. рэчыва.

  • У. агарод.

|| незак. угнойваць, .

|| наз. угнаенне, і угнойванне, .

угнацца, ; зак.

  1. Пабегчы так, каб дагнаць.

    • У. за хлопчыкам.
  2. звычайна з адмоўем. Не адстаючы, ісці, бегчы за кім-, чым-н.

    • За вамі не ў.
  3. звычайна з адмоўем, перан. Зраўняцца з кім-, чым-н. у чым-н.

    • За ім у рабоце ніхто не ўгоніцца.