Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэзус, , м.

  1. Вузканосая малпа роду макак.

  2. Тое, што і рэзус-фактар (разм.).

    • Адмоўны р.
    • Дадатны р.

|| прым. рэзусны, .

рэзус-фактар, , м. (спец.).

Складанае арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў крыві малпаў пароды рэзус і ў людзей і абумоўлівае сумяшчальнасць і несумяшчальнасць крыві донара і таго, каму пераліваюць яго кроў, або цяжарнай жанчыны і плода.

рэзчык1, , м.

  1. Майстар па мастацкай разьбе, разьбяр.

    • Р. па дрэве, па косці, па мармуру.
  2. Рабочы, які займаецца рэзкай чаго-н. (спец).

    • Р. паперы.

|| ж. рэзчыца, .

|| прым. рэзчыцкі, .

рэзчык2, , м. (спец.).

Тое, што і разец (у 1 знач.).

|| прым. рэзчыцкі, .

рэзь, , ж.

Востры рэзкі ўнутраны боль.

  • Рэзі ў жываце.

рэзюміраваць, і рэзюмаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) рэзюмэ, вывад са сказанага. напісанага.

  • Р. сваё выказванне.

рэзюмэ, нескл., н. (кніжн.).

Кароткі вывад са сказанага, напісанага.

  • Р. артыкула.

рэй

Весці рэй гл. весці.

рэйд1, , м.

Водная прастора (каля марскога берага), зручная для стаянкі суднаў.

  • Стаяць на рэйдзе.
  • Знешні р. (на падыходах да порта).
  • Унутраны р. (унутры порта).

|| прым. рэйдавы, .

рэйд2, , м.

  1. Набег рухомых ваенных сіл у тыл праціўніка з мэтай ажыццяўлення баявых дзеянняў.

    • Р. партызанскіх атрадаў.
  2. перан. Нечаканая рэвізія, праверка дзейнасці якіх-н. аб’ектаў, што праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый.

    • Р. народных кантралёраў.

|| прым. рэйдавы, .