Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

меркантылізм, ✂, м.

  1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 15—18 стст., якая грунтавалася на тым, што дабрабыт краіны нібыта залежыць не ад развіцця вытворчасці, а ад перавагі вывазу тавараў з краіны над іх увозам і ад прымнажэння грашовых капіталаў.

  2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).

|| прым. меркантылістычны, ✂.

меркантыліст, ✂, м.

  1. Паслядоўнік і прыхільнік меркантылізму (у 1 знач.).

  2. перан. Карыслівы, да дробязей ашчадны чалавек.

|| ж. меркантылістка, ✂.

|| прым. меркантылістычны, ✂ і меркантылісцкі, ✂.

меркантыльны, ✂ (кніжн.).

Занадта ашчадны, гандлярскі.

|| наз. меркантыльнасць, ✂.

меркнуць, ✂; незак.

  1. Траціць паступова яснасць, бляск; цямнець.

    • Зоркі меркнуць.
  2. перан. Траціць сілу; славу, значэнне.

    • Слава меркне.

|| зак. памеркнуць, ✂ і памерк, ✂.

мерны, ✂.

  1. Рытмічны, роўны.

    • М. крок.
  2. Які служыць для вымярэння чаго-н. (спец.).

    • М. сажань.
  3. Сярэдні па сіле, памерах (разм.).

    • М. у росце.

|| наз. мернасць, ✂.

мерці, ✂; незак. (разм.).

Паміраць, гінуць.

◊

  • Мруць як мухі (разм.) — хутка, адзін за другім.

мерыдыян, ✂, м.

Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар.

  • Геаграфічны м.

○

  • Нябесны мерыдыян (спец.) — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.

|| прым. мерыдыянны, ✂ і мерыдыянальны, ✂.

  • Мерыдыянная плоскасць.
  • Мерыдыянальная лінія.

мерынос, ✂, м.

  1. Парода танкарунных авечак.

  2. Воўка такіх авечак.

|| прым. мерыносавы, ✂.

мерыцца, ✂; незак.

  1. Намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

    • М. ўцякаць.
  2. Рыхтавацца для ўдару, выстралу і пад.

    • М. стрэльнуць.
  3. перан. Імкнуцца заняць якую-н. пасаду (разм.).

    • М. ў начальнікі.

меса, ✂, ж.

  1. У каталіцкай царкве; літургія.

    • Скончылася м.
  2. Музычны харавы твор на тэкст гэтага набажэнства, звычайна з суправаджэннем аргана і аркестра.

    • М. Ліста.