Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

корда, ✂, ж. (спец.).

Доўгая вяроўка, на якой ганяюць коней па крузе.

  • Ганяць на кордзе.

корж, ✂, м.

Прэснае, сухое печыва з мукі; праснак.

  • Напячы каржоў.

|| памянш. коржык, ✂.

|| прым. коржавы, ✂.

коржык, ✂, м.

  1. гл. корж.

  2. Салодкі кандытарскі выраб, род перніка.

|| прым. коржыкавы, ✂.

корка, ✂, ж.

Зацвярдзелы верхні слой чаго-н.

  • Ледзяная к.

|| прым. коркавы, ✂.

корм, ✂, м.

Ежа жывёлы.

|| прым. кармавы, ✂.

  • Кармавыя буракі.
  • Кармавыя травы.

корма...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да корму, кармоў, напр. кормавытворчасць, кормаздрабняльнік, корманарыхтоўка, кормаправод, кормапрыгатавальны, кормараздатчык, кормаўборачны.

кормны, ✂.

Якога кормяць на забой; адкормлены.

  • Кормныя свінні.

корпацца, ✂ і карпацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Капацца ў чым-н., перабіраючы, шукаючы што-н.

    • К. ў пяску.
    • К. ў паперах.
  2. перан. Рабіць што-н. марудна, не спяшаючыся або няўмела.

    • К. ля стагоў сена.

|| наз. корпанне, ✂ і карпанне, ✂.

корпаць, ✂ і карпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. што чым. Раскопваць, калупаць.

    • К. зямлю матыкай.
  2. перан. Марудна рабіць што-н.

|| наз. корпанне, ✂ і карпанне, ✂.

корпус, ✂, м.

  1. Тулава чалавека або жывёліны.

    • Павярнуцца ўсім корпусам.
    • Падацца корпусам уперад.
  2. Аснова, каркас чаго-н.

    • К. гадзінніка.
    • К. судна.
  3. Асобны будынак на агульнай пляцоўцы або асобная частка будынка.

    • К. фабрыкі.
    • Карпусы дзіцячай бальніцы.
  4. Вайсковае злучэнне з некалькіх дывізій.

    • Стралковы к.
    • Камандаванне корпусам.
  5. Сукупнасць асоб адной прафесіі, якога-н. аднаго афіцыйнага або службовага становішча.

    • Дыпламатычны к.
  6. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова.

    • Кадэцкі к.
    • Марскі к.
  7. Назва аднаго з размераў друкарскага шрыфту.

|| прым. корпусны, ✂ і карпусны, ✂.

  • Корпусны плуг.
  • Корпусны флігель.
  • Карпусны камандзір.