Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыскамфорт, ✂, м.

Умовы жыцця, знаходжання, якія не забяспечваюць зручнасцей і спакою.

|| прым. дыскамфортны, ✂.

дыскант, ✂, м.

  1. Высокі дзіцячы голас.

  2. Спявак з такім голасам.

|| прым. дыскантовы, ✂.

  • Дыскантовая партыя.

дыскатэка, ✂, ж.

  1. Збор грамафонных пласцінак (дыскаў).

  2. Спецыяльна абсталяваная танцавальная зала, у якой прайграюцца дыскі (у 3 знач.).

|| прым. дыскатэчны, ✂.

дыскваліфікаваць, ✂; зак. і незак.

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

  • Д. спартсмена.

|| звар. дыскваліфікавацца, ✂.

|| наз. дыскваліфікацыя, ✂.

|| прым. дыскваліфікацыйны, ✂.

дыскета, ✂, ж.

Гнуткі магнітны дыск, носьбіт інфармацыі для апрацоўкі на ЭВМ.

|| прым. дыскетны, ✂.

дыскрымінаваць, ✂; зак. і незак.

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, пазбавіць (пазбаўляць) раўнапраўя.

|| наз. дыскрымінацыя, ✂.

  • Расавая д.

дыскрэдытаваць, ✂; зак. і незак.

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдытацыя, ✂.

дыскрэтны, ✂ (кніжн.).

Раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэтнасць, ✂.

дыскусійны, ✂.

  1. гл. дыскусія.

  2. Няпэўны, які выклікае сумненне, спрэчны.

    • Дыскусійнае рашэнне.

|| наз. дыскусійнасць, ✂.

дыскусіраваць, ✂ і дыскуціраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Весці дыскусію па тым ці іншым пытанні; абмяркоўваць што-н., удзельнічаючы ў дыскусіі.