Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ушчунак, ✂, м.

  1. Пакаранне, спагнанне.

    • Сродкі ўшчунку.
  2. Дакор, папрокі.

    • Асыпаць каго-н. ушчункамі і папрокамі.

ушчыльніцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш шчыльным (у 1 знач.).

  2. Пачаць жыць цясней, пасяліўшы да сябе каго-н.

  3. перан. Стаць цалкам запоўненым (пра рабочы час).

|| незак. ушчыльняцца, ✂.

|| наз. ушчыльненне, ✂.

ушчыльніць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш шчыльным (у 1 знач.), сціскаючы.

    • У. глебу.
    • У. сіласную масу.
  2. Засяліць больш, шчыльней ці ўсяліць каго-н. да каго-н. дадаткова.

    • У. кватэру.
    • У. жыльцоў.
  3. перан. Запоўніць цалкам, зрабіць больш насычаным.

    • У. рабочы дзень.
    • Ушчыльнены графік работ.
    • У. тэрміны жніва (скараціць, сціснуць).

|| незак. ушчыльняць, ✂.

|| наз. ушчыльненне, ✂.

ушчыльную, прысл.

Зусім шчыльна, блізка.

  • Сесці на лаўцы ў.
  • Хмызняк падступае да дарогі ў.

ушчыльняльнік, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для ўшчыльнення (у 1 знач.) чаго-н.

ушыркі і ушырыню, прысл.

На шырокую адлегласць, у шырыню.

  • Раздацца ў.

ушыўны, ✂.

Такі, які ўшываецца, ушыты.

  • Ушыўныя кішэні.

ушыцца​1, ✂; зак.

Звузіцца, укараціцца пры шыцці.

|| незак. ушывацца, ✂.

ушыцца​2, ✂; зак. (разм.).

  1. З цяжкасцю пранікнуць куды-н.; залезці, схавацца ў чым-н.

    • У. ў натоўп.
    • У. ў салому.
  2. перан. Сканцэнтраваць увагу на чым-н.

    • У. ў паперы.

|| незак. ушывацца, ✂.

ушыць, ✂; зак.

  1. Прышыць, прымацаваць або зашыць унутр.

    • У. гузік.
  2. Паменшыць памеры чаго-н., забраўшы лішняе ў швы.

    • У. сукенку ў таліі.

|| незак. ушываць, ✂.

|| наз. ушыўка, ✂ і ушыванне, ✂.