Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адгаво́рка, ✂, ж.

Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н.

  • Ён знойдзе адгаворку.

адгаво́ры, ✂, н. (разм.).

Адмаўленне ад чаго-н.

  • Ён на ўсё знойдзе а.

адгадава́ць, ✂; зак.

  1. Даць адрасці чаму-н.

    • А. бараду.
  2. Выгадаваць, адкарміць.

    • А. кабана.

|| незак. адгадоўваць, ✂.

|| наз. адгадоўванне, ✂.

адгада́ць, ✂; зак.

Угадаць, здагадацца, прадбачыць.

  • А. загадку.
  • А. ход падзей.

|| незак. адгадваць, ✂.

|| наз. адгадванне, ✂ і адгадка, ✂.

адгадзі́ць, ✂; зак. (разм.).

Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу.

|| незак. адгоджваць, ✂.

адга́дка, ✂, ж.

  1. гл. адгадаць.

  2. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну.

    • Дык вось дзе а.!

адга́дчык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які ўмее адгадваць.

|| ж. адгадчыца, ✂.

адгалінава́нне, ✂, н.

  1. гл. адгалінавацца, -ваць.

  2. Бакавы адростак, галіна.

    • Таполя дае шмат адгалінаванняў.
  3. Частка дарогі, ракі і пад., якая адыходзіць убок.

    • А. арашальнага канала.
  4. перан. З’ява, што ўяўляе сабой частку чаго-н. асноўнага, галоўнага.

    • Розныя адгалінаванні сектанцтва.

адгалінава́цца, ✂; зак.

Утварыцца (пра адгалінаванні).

  • Ад шашы адгалінавалася некалькі дарог.

|| незак. адгаліноўвацца, ✂.

|| наз. адгаліноўванне, ✂.

|| наз. адгалінаванне, ✂ і адгаліненне, ✂.

адгалінава́ць, ✂; зак. (спец.).

Зрабіць адгалінаванне (у 2 і 3 знач.).

  • А. парастак.
  • А. дарогу.

|| незак. адгаліноўваць, ✂.

|| наз. адгаліноўванне, ✂.

|| наз. адгалінаванне, ✂ і адгаліненне, ✂.