Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгожы, .

  1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

    • Прыгожая жанчына.
    • П. від.
    • Прыгожая музыка.
    • Прыгожа (прысл.) пісаць.
    • Прыгожыя рухі.
  2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

    • П. ўчынак.
  3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

    • Прыгожыя словы.
    • П. жэст.
  4. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

    • Навука аб прыгожым (эстэтыка).

  • Прыгожае пісьменства — тое, што і мастацкая літаратура.

  • Прыгожы пол (жарт.) — пра жанчын.

прыгон, , м.

  1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве, прыгонніцтва.

    • Часы прыгону.
  2. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права, паншчына.

    • Адбываць п.

|| прым. прыгонны, .

прыгоннік, , м.

Памешчык — прыхільнік і абаронца прыгоннага права.

|| ж. прыгонніца, .

|| прым. прыгонніцкі, .

прыгонніцтва, , н.

  1. Тое, што і прыгоннае права.

  2. Рэакцыйная ідэалогія прыхільнікаў прыгоннага права.

|| прым. прыгонніцкі, .

прыгонны1 прым.

Прыгнаны, дастаўлены (сухім або водным шляхам) з другога месца.

  • П. лес.
  • Прыгонная жывёла.

прыгонны2 прым.

  1. гл. прыгон ​2.

  2. Які адносіцца да грамадскага ладу, пры якім памешчык меў права на прымусовую працу, маёмасць і асобу, прымацаваных да зямлі і належачых яму сялян.

    • Прыгоннае права (грамадскі лад, заснаваны на такім праве памешчыка).
    • Прыгонная гаспадарка.

прыгорак, , м.

Невялікая горка, пагорак, узгорак.

  • Спусціцца з прыгорка.

прыгрэбці, ; зак.

Зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

  • П. сена да стога.

|| незак. прыграбаць, .

прыгрэў, , м.

  1. гл. прыгрэць.

  2. Месца, дзе прыгравае сонца.

    • На прыгрэвах чарнела зямля.

прыгрэцца, ; зак. (разм.).

Сагрэцца ў цёплым месцы або ўкрыўшыся чым-н.

  • П. каля агню.
  • П. пад цёплай коўдрай.

|| незак. прыгравацца, .