прыгожы, .

  1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

    • Прыгожая жанчына.
    • П. від.
    • Прыгожая музыка.
    • Прыгожа (прысл.) пісаць.
    • Прыгожыя рухі.
  2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

    • П. ўчынак.
  3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

    • Прыгожыя словы.
    • П. жэст.
  4. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

    • Навука аб прыгожым (эстэтыка).

  • Прыгожае пісьменства — тое, што і мастацкая літаратура.

  • Прыгожы пол (жарт.) — пра жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)