Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарапок1, , м.

Абломак, асколак разбітай глінянай, чыгуннай, шкляной пасудзіны.

|| прым. чарапковы, .

чарапок2, , м. (разм. груб.).

Тое, што і чэрап (у 1 знач.).

  • Ляснік дагнаў парубшчыка і загрэў па чарапку.

чараўнік, , м.

  1. У казках і павер’ях: той, хто валодае чарамі; вядзьмар.

    • Злы ч. ператварае чалавека ў жабу.
  2. Знахар, лекар-самавучка, які лечыцца нібыта з дапамогай вядзьмарства, чараў.

  3. перан. Чалавек, здольны захапіць чым-н., зачараваць.

    • Ч. слова.
    • Ч. беларускай паэзіі.

|| прым. чараўніцкі, .

чараўніца, , ж.

  1. Паводле казак і павер’яў — жанчына, якая здольна чараваць, вядзьмарыць.

  2. Знахарка, лекар-самавучка.

  3. перан. Вельмі прыгожая жанчына.

|| прым. чараўніцкі, .

чараўніцтва, , н.

  1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары (уст.).

  2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства.

|| прым. чараўніцкі, і чараўнічы, .

чараўнічы, .

  1. гл. чараўніцтва.

  2. перан. Які выклікае захапленне, зачароўвае; чароўны.

    • Чараўнічыя мясціны палачанскіх азёраў.

чарахнуць, ; зак. (разм.).

  1. Моцна стукнуць па чым-н.

    • Ч. пугаўём па патыліцы.
  2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі.

    • Ч. з аўтамата.
  3. Разануць чым-н. вострым.

    • Ч. нажом па пальцах.

чараціна, , ж.

Адна сцябліна чароту.

чарацянка, , ж.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў чароце і ўзбярэжных кустах.

  • Трашчаць няспынна чарацянкі.

чарва, , ж., зб. (спец.).

Лічынкі пчол.