Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хаос, , м.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

  2. перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.

    • У. пакоі х.

хапальны, .

Які служыць для хапання, памагае хапанню (у жывёл).

  • Хапальныя органы.

хапануць, ; зак.

  1. Аднакр. да хапаць (у 1, 2 і 4 знач.).

  2. Добра зарабіць на чым-н. (разм.).

    • Хапануў грошай за бульбу.
  3. Забраць што-н. у каго-н.; незаконна прысвоіць (разм.).

    • У яго хапанулі рукавіцы.
  4. Выпіць спіртнога, напіцца (разм.).

    • Х. спірту.

хапацца, ; незак.

  1. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца.

    • Х. за плот.
  2. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (разм.).

    • Х. за лапату.
  3. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (разм.).

    • Не ведаю за што х.
    • Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.
  4. Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (разм.).

    • На белую блешню добра хапаюцца шчупакі.

|| зак. схапіцца, і хапіцца, .

хапаць1, ; незак. (разм.).

Браць, красці, прысвойваць што-н. незаконна.

|| аднакр. хапнуць, .

|| наз. хапанне, .

хапаць2, ; незак.

  1. Браць рэзкім паспешлівым рухам рукі, зубоў, рота.

    • Х. кнігі і хутка складваць у партфель.
    • Х. ротам паветра.
  2. Лавіць, затрымліваць, браць сілай каго-н. (разм.).

    • Х. хуліганаў.
  3. перан. Хутка, прагна ўспрымаць што-н., засвойваць на хаду (разм.).

  4. З прагнасцю браць, купляць без разбору (разм.).

    • Х. што папала.
  5. безас. Быць дастатковым.

    • Не хапае часу.
    • У нас усяго хапае.

|| зак. схапіць, і хапіць, .

|| наз. хапанне, .

хапіцца, ; зак.

  1. гл. хапацца.

  2. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго-, чаго-н.

    • Хапіўся ключоў, а іх няма.
  3. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што-н.

    • Хапіўся, што хату не замкнуў.

хапіць, ; зак.

  1. гл. хапаць.

  2. Выпіць; хутка праглынуць што-н. (разм.).

    • Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі (прыказка).
  3. перан. Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае (разм.).

    • Х. гора.
  4. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду) (разм.).

    • Марозік хапіў зямлю.
  5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях (разм.).

    • Во куды хапіў!
  6. Раптоўна і моцна забалець (разм.).

    • Жывот хапіў.
  7. Быць дастатковым.

    • Яды хапіла ўсім.
  8. хопіць, з інф. або без дапаўнення. Дастаткова, даволі (разм.).

    • Х. спаць.

хапуга, , м.; , ж., (разм.).

Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей.

харакіры, нескл., н.

У японскіх самураяў: самазабойства шляхам успорвання жывата.