Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хан, ✂, м.

Тытул манарха, феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. ханскі, ✂.

хана, нескл., ж., у знач. вык., ✂ (разм. жарт.)

Канец, смерць.

  • Цяпер яму х.!

хандра, ✂, ж.

Маркотны, сумны настрой, туга.

хандрыць, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць.

  • Х. ад адзіноты.

ханжа, ✂, м.; ✂, ж..

Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек, крывадушнік.

ханжаскі, ✂.

Уласцівы ханжы; крывадушны.

  • Ханжаскія паводзіны.

ханжаства, ✂, н.

Паводзіны, уласцівыя ханжы; крывадушнасць.

ханства, ✂, ж.

Дзяржава, якой правіць хан.

ханты, нескл., м. і ж..

Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномных акругах Расійскай Федэрацыі.

|| ж. хантыйка, ✂.

|| прым. ханты, ✂ і хантыйскі, ✂.