Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хедар​1, ✂, м.

Рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.

хедар​2, ✂, м.

Яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.

хек, ✂, м.

Марская прамысловая рыба сямейства трасковых.

|| прым. хекавы, ✂.

херас, ✂, м.

Гатунак белага моцнага вінаграднага віна.

|| прым. херасны, ✂.

херувім, ✂, м.

У хрысціянскай рэлігіі: анёл, які адносіцца да ліку вышэйшых анёлаў.

|| прым. херувімскі, ✂.

хет-трык, ✂, м.

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа спартсменам (у хакеі, футболе).

хеўра, ✂, ж. (пагард.).

Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; зграя, шайка, банда.

  • Сабралася адна х.