Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хмара, , ж.

  1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.

    • З-за лесу выпаўзала цёмная х.
  2. перан., каго-чаго. Мноства, рухомая маса.

    • Х. камароў.

|| памянш. хмарка, .

|| прым. хмаравы, .

хмарны, .

  1. Пакрыты хмарамі.

    • Хмарнае неба.
  2. Пахмурны, хмурны.

    • Х. дзень.
  3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

    • Х. настрой.

|| наз. хмарнасць, .

хмарыцца, ; незак.

Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.

  • Неба х.
  • Х. на дождж (безас.).

хмарыць, ; незак.

  1. безас. Зацягваць хмарамі.

    • Хмарыць, пэўна будзе дождж.
  2. перан. Засмучаць, азмрочваць (разм.).

    • Гора хмарыць вочы паланянак.

хмель1, , м.

Павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні.

|| прым. хмелевы, .

хмель2, , м.

Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі.

  • Яго х. не бярэ.

хмельны, .

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

  2. Які выклікае ап’яненне.

    • Х. напітак.
    • Выпіць хмельнага (наз.).

хмелявод, , м.

Спецыяліст па хмеляводству.

хмеляводства, , м.

Вырошчванне хмелю як галіна раслінаводства.

|| прым. хмеляводчы, .

хмурнець, ; незак.

  1. Рабіцца, станавіцца хмурым, воблачным.

    • Хмурнела неба.
  2. перан. Станавіцца панурым, хмурным (у 2 знач.).

|| зак. схмурнець, .