Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хмель​1, ✂, м.

Павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні.

|| прым. хмелевы, ✂.

хмель​2, ✂, м.

Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі.

  • Яго х. не бярэ.

хмельны, ✂.

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

  2. Які выклікае ап’яненне.

    • Х. напітак.
    • Выпіць хмельнага (наз.).

хмелявод, ✂, м.

Спецыяліст па хмеляводству.

хмеляводства, ✂, м.

Вырошчванне хмелю як галіна раслінаводства.

|| прым. хмеляводчы, ✂.