Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хаўкаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Хапаць паветра раскрытым ротам; цяжка дыхаць.

    • Хворы ледзь хаўкае.
  2. Пазяхаць.

|| аднакр. хаўкнуць, ✂.

|| наз. хаўканне, ✂.

хаўрус, ✂, м. (разм.).

  1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.

  2. Саюз, садружнасць.

    • Маці была ў хаўрусе з суседкай.

|| прым. хаўрусны, ✂.

хаўрусаваць, ✂; незак. (разм.).

Быць ў хаўрусе з кім-н.

хаўруснік, ✂, м. (разм.).

Саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе.

|| ж. хаўрусніца, ✂.

|| прым. хаўрусніцкі, ✂.

хаўтуры, ✂.

  1. Абрад пахавання нябожчыка.

    • Пайсці ў х.
  2. Жалобны стол па нябожчыку.

|| прым. хаўтурны, ✂.