Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хата, , ж.

  1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

  2. Унутраная частка такой пабудовы.

    • Х. была чыста прыбрана.
    • За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).
  3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

    • Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. хатка, .

хатні, .

  1. Які адносіцца да хаты (у 1 знач.).

    • Хатнія дзверы.
    • Хатнія рэчы.
    • Хатняя работа.
  2. Прыватны, сямейны.

    • Х. настаўнік.
  3. Просты, свойскі.

  4. Прыручаны, не дзікі.

    • Хатнія жывёлы і птушкі.
  5. хатнія: Члены сям’і (разм.).

    • Атрымаў ліст ад сваіх хатніх.

хатнік, , м. (уст.).

Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хаты-чытальні.

хатуль, , м. (разм.).

Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за плячамі.