хата, , ж.

  1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

  2. Унутраная частка такой пабудовы.

    • Х. была чыста прыбрана.
    • За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).
  3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

    • Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. хатка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)