Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хам, ✂, м. (пагард. лаянк.).

Грубы, нахабны чалавек.

|| ж. хамка, ✂.

хамаваты, ✂.

Схільны да хамства, грубы.

|| наз. хамаватасць, ✂.

хамелеон, ✂, м.

  1. Жывёліна цёплых краін, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад колеру акаляючага асяроддзя.

  2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.

|| прым. хамелеонавы, ✂ і хамелеонскі, ✂.

хамець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца хамам, пачынаць весці сябе па-хамску.

|| зак. ахамець, ✂.

хам’ё, ✂, н., зб. (разм. груб.).

Хамы.

  • Трэба пазбаўляцца ад хам’я.

хаміць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе груба і бесцырымонна.

  • Х. дарослым.

|| зак. нахаміць, ✂.

хамса, ✂, ж.

Дробная марская рыба, якая ўжыв. ў кансерваваным выглядзе; анчоўс.

|| прым. хамсовы, ✂.

хамскі, ✂.

Уласцівы хаму, грубы, бесцырымонны.

  • Хамскія адносіны.

хамства, ✂, н.

Хамскія паводзіны, грубасць, нахабнасць, бесцырымоннасць.

  • Трэба выкараняць х.

хамула, ✂, м. (разм. груб.).

Хам.

  • Маўчаць, хамула!