Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спартанец, ✂, м.

Чалавек, які задавольваецца самым неабходным, адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.

|| ж. спартанка, ✂.

|| прым. спартанскі, ✂.

спартсмен, ✂, м.

Чалавек, які займаецца спортам.

|| ж. спартсменка, ✂.

|| прым. спартсменскі, ✂.

спарынг, ✂, м. (спец.).

Трэніровачны бой баксёраў перад спаборніцтвам; вольны бой.

спарыцца​1, ✂; зак. (разм.).

Аб’яднацца ў пару разам для сумеснай работы.

|| незак. спарвацца, ✂.

спарыцца​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Угрэцца, спацець (разм.).

    • У кажусе можна с.
  2. Пра малако: закіпець.

спарыць​1, ✂; зак.

Аб’яднаць у пару для сумеснай работы.

|| незак. спарваць, ✂.

|| наз. спарванне, ✂.

спарыць​2, ✂; зак.

  1. Зварыць, утушыць у закрытай пасудзіне.

    • С. буракі.
  2. Закіпяціць (малако).

    • С. малако.

спарыш, ✂, м.

  1. Два спараныя прадметы (каласы, плады, арэхі і пад.).

    • Арэхі-спарышы.
    • Агуркі-спарышы.
  2. Два злучаныя гліняныя гаршчочкі з ручкай, у якіх насілі яду ў час палявых работ.

спас​1, ✂, м.

Спасу няма —

  • 1) ад каго-, чаго, не пазбавіцца, не ўратавацца ад каго-, чаго-н.
    • Спасу няма ад пустазелля;
  • 2) пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.
    • Спасу няма ад дажджу.

спас​2, ✂, м.

  1. У веруючых: адна з назваў Хрыста; тое, што і збавіцель.

  2. Назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят (Спас першы — мядовы, другі — яблычны, трэці — палатняны).