Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мерацца, ; незак.

Параўноўваць сябе з кім-, чым-н. у якіх-н. адносінах.

  • М. сілаю.
  • М. ростам з кім-н.

|| зак. памерацца, .

мераць, ; незак.

  1. Вызначыць велічыню, колькасць чаго-н. пры дапамозе якой-н. меры.

    • М тэмпературу.
    • М. пакой.
  2. Надзяваць што-н. для прымеркі.

    • М. чаравікі.
  3. перан. Хадзіць, рухацца па якой-н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку (разм.).

    • М. гарадскі брук.

|| зак. памераць, .

мерзлата, , ж.

Стан глебы, якая змяшчае ў сабе лёд.

  • Вечная м.

|| прым. мярзлотны, .

  • Мярзлотная станцыя.

мерзлатазнаўства, , н.

Навука пра мёрзлыя тоўшчы ў зямной кары і пра мерзлыя горныя пароды.

|| прым. мерзлатазнаўчы, .

мерзлы, .

Тое, што і мёрзлы.

|| наз. мерзласць, .

мерзнуць, ; незак.

  1. Рабіцца вельмі халодным, калець, дубянець.

  2. Гінуць ад марозу, вымярзаць.

|| зак. змерзнуць, .

мерка, , ж.

  1. Пэўны размер.

    • Зняць мерку.
  2. Прадмет, які служыць мераю пры вымярэнні чаго-н.

    • Мераць усіх адной меркай (перан. падыходзіць да ўсіх і да ўсяго аднолькава, не ўлічваючы асаблівасцей кожнага).

меркаванне, , н.

  1. Думка, погляд.

    • Слушнае м.
  2. Разлік, дапушчэнне.

меркавацца, ; незак.

  1. Намячацца.

    • Гэты будынак мяркуецца пад знос.
  2. Жыць у згодзе, мірыцца.

    • Трэба м., жывучы ў адной хаце.
  3. Раіцца.

    • М. з маці.

меркаваць, ; незак.

  1. што і з дадан. сказам. Гаварыць, разважаць, абмяркоўваць што-н.

    • М., як жыць далей.
  2. Рабіць якія-н. вывады, дапушчэнні.

    • М. па-свойму.
  3. што і з інф. Мець намер, план.

    • М. паехаць у вёску.
  4. пра каго-што і аб кім-чым. Ацэньваць якім-н. чынам, рабіць заключэнне.

    • М. аб чалавеку.