Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыталогія, ✂, ж.

Навука аб клетцы, яе будове, развіцці і жыццядзейнасці.

|| прым. цыталагічны, ✂.

цытаплазма, ✂, ж.

Пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

|| прым. цытаплазменны, ✂ і цытаплазматычны, ✂.

цытата, ✂, ж.

Даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту ці прамовы.

  • Ц. з твораў Коласа.

|| прым. цытатны, ✂.

цытатніцтва, ✂, н. (неадабр.).

Празмернае ўжыванне цытат як спосаб выказвання думак і пацвярджэння зробленага вываду.

цытахімія, ✂, ж.

Навука аб хімічных працэсах, якія адбываюцца ў жывой клетцы.

|| прым. цытахімічны, ✂.

цытаэкалогія, ✂, ж.

Галіна біялогіі, якая вывучае ролю змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.

цытаэколаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.

цытвар, ✂, м.

Тое, што і цытвора.

|| прым. цытварны, ✂.

цытвора, ✂, ж.

Высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну.

|| прым. цытворны, ✂.

цытра​1, ✂, ж.

Невялікі шчыпковы музычны інструмент у выглядзе фігурнай скрыпкі са струнамі.