Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турнікет, ✂, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для пропуску людзей па чарзе, па аднаму.

  • Прайсці цераз т.

|| прым. турнікетны, ✂.

турнір, ✂, м.

  1. У Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі: спаборніцтва рыцараў.

  2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы.

    • Баскетбольны т.
    • Міжнародны шахматны т.

|| прым. турнірны, ✂.

турнэ, нескл., н.

  1. Падарожжа па кругавому маршруту.

    • Т. вакол свету.
  2. Паездка артыстаў, спартсменаў на гастрольныя выступленні, спаборніцтвы і пад.

турнэпс, ✂, м.

Кармавая рэпа.

|| прым. турнэпсавы, ✂.

турухтан, ✂, м.

Балотная птушка з цёмным апярэннем, роднасная куліку, якая водзіцца ў тундры і ў лясной зоне Еўразіі.

турчаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Утвараць характэрныя для жаб гукі.

    • У балоце турчаць жабы.
  2. Тарахцець (пра гукі машын у час работы).

    • Трактары турчаць усю ноч.

|| наз. турчанне, ✂.

турызм, ✂, м.

  1. Від спорту — групавыя паходы з мэтай фізічнай загартоўкі арганізма.

    • Горны т.
  2. Від падарожжаў, прызначаных для адпачынку і самаадукацыі.

    • Міжнародны т.

|| прым. турыстычны, ✂ і турысцкі, ✂.

  • Турыстычны маршрут.
  • Турысцкая група.

турыст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца турызмам.

|| ж. турыстка, ✂.

|| прым. турысцкі, ✂.

турыць, ✂; незак. (разм.).

Выганяць, праганяць адкуль-н.

|| зак. вытурыць, ✂ і пратурыць, ✂.

|| аднакр. турнуць, ✂.

турэмшчык, ✂, м.

  1. Наглядчык у турме.

  2. перан. Той, хто папірае свабоду і дэмакратыю.

|| ж. турэмшчыца, ✂.