Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

словаскладанне, ✂, н.

У словаўтварэнні: спосаб утварэння новых слоў шляхам злучэння дзвюх або некалькіх асноў.

словатворчасць, ✂, ж.

Стварэнне новых слоў.

  • С. маладых паэтаў.

словаўжыванне, ✂, н.

Ужыванне слоў у мове.

  • Правільнае літаратурнае с.

словаўтварэнне, ✂, н.

  1. Раздзел граматыкі, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.

  2. Утварэнне слоў у мове па законах і правілах дадзенай мовы.

    • Спосаб суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў.

|| прым. словаўтваральны, ✂.

  • Словаўтваральная сістэма.

слодыч, ✂, ж. (разм.).

  1. Салодкі смак.

    • Такая с., есці немагчыма.
  2. перан. Прыемнае адчуванне; асалода.

    • Сэрца знае с. мар.

слоены, ✂.

Пра цеста і вырабы з яго: такі, які расслойваецца пасля выпечкі.

  • Слоенае цеста.
  • С. торт.

слоік, ✂, м.

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна.

  • С. з кампотам.

|| прым. слоікавы, ✂.

слой, ✂, м.

  1. Маса якога-н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго-н., або пласт чаго-н.

    • С. гліны.
    • С. тлушчу.
  2. перан., звычайна Тая або іншая група людзей, насельніцтва, грамадства.

    • Шырокія слаі інтэлігенцыі.

слойка, ✂, ж. (разм.).

  1. гл. слаіць.

  2. Булачка з слоенага цеста.

слон, ✂, м.

  1. Буйное млекакормячае трапічных краін з доўгім хобатам і двума біўнямі.

    • Слана не заўважыць (перан. не бачыць самага важнага, вялікага).
  2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

|| памянш.-ласк. слонік, ✂.

|| прым. слановы, ✂.

  • Вырабы са слановай косці.
  • Слановы ногі.

○

  • Слановая хвароба — тое, што і слановасць.