Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сенаўборка, , ж.

Уборка сена.

|| прым. сенаўборачны, .

сенбернар, , м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

сені, .

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

  • С. без падлогі.

|| памянш. сенцы, .

|| прым. сенечны, і сенны, .

сенсар, , м. (спец.).

  1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

  2. Адчувальны элемент.

|| прым. сенсарны, .

сенсацыйны, .

Які выклікае сенсацыю.

  • Сенсацыйныя падзеі.
  • Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацыйнасць, .

сенсацыя, , ж.

  1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

    • Кніга выклікала сенсацыю.
  2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

    • Газетная с.

сенсорны, , (спец.).

Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў.

  • Сенсорнае выхаванне.
  • Сенсорная рэакцыя.

сенсуалізм, , м.

Філасофскі кірунак, які прызнае адчуванне, успрыманне адзінай крыніцай пазнання.

|| прым. сенсуалістычны, .

сенсуаліст, , м.

Паслядоўнік сенсуалізму.

|| ж. сенсуалістка, .

сенсуальны, .

Заснаваны на суб’ектыўных пачуццях, адчуваннях.

|| наз. сенсуальнасць, .