Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ідэагра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Умоўны знак, сімвал, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).

Шумерскія ідэаграмы.

ідэагра́фія, -і, ж.

Пісьмо пры дапамозе ідэаграм.

|| прым. ідэаграфі́чны, -ая, -ае.

Ідэаграфічнае пісьмо.

ідэа́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў.

Агульначалавечыя ідэалы.

2. -у, чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н.

І. жаночай прыгажосці.

3. -а. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці.

Гэты чалавек — мой і.

ідэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.

І. мінулае.

|| наз. ідэаліза́цыя, -і, ж.

ідэалі́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які сцвярджае першаснасць духу, ідэі, свядомасці і другаснасць матэрыі, прыроды, быцця.

Суб’ектыўны і.

2. Схільнасць да прыхарошвання рэчаіснасці.

3. Прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

|| прым. ідэалісты́чны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Ідэалістычныя плыні.

ідэалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі.

2. Той, хто ідэалізуе, прыхарошвае рэчаіснасць (разм.).

3. Той, хто кіруецца ідэалістычнымі (гл. ідэалізм у 3 знач.) прынцыпамі.

|| ж. ідэалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 і 3 знач.).

ідэалісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. ідэалізм.

2. Прасякнуты ідэалізмам (у 2 знач.).

|| наз. ідэалісты́чнасць, -і, ж.

ідэало́гія, -і, ж.

Сістэма палітычных, філасофскіх і іншых поглядаў, ідэй, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас, палітычную партыю; светапогляд.

Дзяржаўная і.

|| прым. ідэалагі́чны, -ая, -ае.

ідэа́льны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ідэалу, узвышаны, незямны.

Ідэальныя ўзаемаадносіны.

2. Вельмі добры, дасканалы, узорны.

Ідэальная сям’я.

Ідэальная цішыня.

|| наз. ідэа́льнасць, -і, ж.

ідэ́йны, -ая, -ае.

1. гл. ідэя.

2. Ідэалагічны, звязаны з пэўнымі ідэямі, ідэалогіяй.

Ідэйная пазіцыя.

3. Які выражае перадавую ідэю, адданы ёй; перакананы.

І. пісьменнік.

Ідэйнае мастацтва.

|| наз. ідэ́йнасць, -і, ж.