ідэа́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў. Агульначалавечыя ідэалы.

2. -у, чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н. І. жаночай прыгажосці.

3. -а. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці. Гэты чалавек — мой і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)