Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чэ́рава, -а, н.

1. Бруха, жывот (разм.).

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.

Развіццё плода ў чэраве маці.

чэрававяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

чэрававяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Гаварыць, не рухаючы губамі, ствараючы ўражанне, што гукі ідуць з жывата, з чэрава.

|| наз. чэрававяшча́нне, -я, н.; прым. чэрававяшча́льны, -ая, -ае.

чэ́рап, -а, мн. чарапы́, чарапо́ў, м.

1. Косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову галавы ў пазваночных.

Траўма чэрапа.

2. часцей мн. Абломак, аскепак разбітага глінянага, шклянога і пад. посуду.

|| прым. чарапны́, -а́я, -о́е.

чэ́рвень, -я, м.

Шосты месяц каляндарнага года.

|| прым. чэ́рвеньскі, -ая, -ае.

чэрвепадо́бны, -ая, -ае.

Падобны на чарвяка.

Ч. адростак.

чэ́рві гл. чарвяк.

чэрнь¹, -і, ж., зб. (уст., зневаж.).

Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых непрывілеяваных слаёў грамадства.

чэрнь², -і, ж.

1. Гравіроўка металічных вырабаў, пераважна сярэбраных і залатых, штрыхі якой запаўняюцца спецыяльным чорным сплавам, а таксама вырабы, апрацаваныя такім чынам.

2. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання (спец.).

|| прым. чэ́рневы, -ая, -ае.

чэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае.

Ч. ваду.

Ч. каўшом пясок.

2. перан. Набываць, браць што-н. адкуль-н. (кніжн.).

Ч. веды.

Ч. сілы.

|| аднакр. чарпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 знач.).

|| наз. чэ́рпанне, -я, н.

|| прым. чарпа́льны, -ая, -ае.