Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хірама́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца хірамантыяй.

|| ж. хірама́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

хірама́нтыя, -і, ж.

Прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па лініях і бугарках на далонях рук.

хіру́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст у галіне хірургіі.

Дзіцячы х.

хірургі́я, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца аперацыйнымі метадамі лячэння: злучэннем і раз’яднаннем тканак арганізма.

Х. сэрца.

|| прым. хірургі́чны, -ая, -ае.