Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хуліга́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто груба парушае грамадскі парадак, займаецца хуліганствам.

|| ж. хуліга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. хуліга́нскі, -ая, -ае.

хуліга́ністы, -ая, -ае (разм.).

1. Схільны да хуліганства.

Х. хлопец.

2. Такі, як у хулігана.

Хуліганістыя манеры.

хуліга́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

Груба парушаць грамадскі парадак, займацца хуліганствам.

|| зак. нахуліга́ніць, -ню, -ніш, -ніць.

хуліганнё, -я́, н., зб. (разм.).

Хуліганы.

Сабралася адно х.

хуліга́нства, -а, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

Пакараць за х.