Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ны́цік, -а, мн. -і, -аў м. (разм.).

Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.

Надакучлівы н.

ныць, ны́ю, ны́еш, ны́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Балець (пра адчуванне тупога, цягучага болю).

Зуб ные.

2. Надакучліва скардзіцца на што-н.

3. перан. Цягуча, жаласна гусці (разм.).

Ные ў коміне вецер.

Сэрца ные — пра пачуццё непакою, хвалявання.

|| наз. ныццё, -я́, н.