ну́мар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Парадкавы лік прадмета ў шэрагу яму падобных.
Н. тэлефона.
Н. білета.
2. Прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку.
Святочны н. газеты.
3. Жэтон, планка, ярлык і пад. з адбіткам або малюнкам лічбы.
4. Размер адзення, абутку і інш.
5. Асобны пакой у гасцініцы, лазні і пад.
6. Асобнае закончанае выступленне артыстаў (у тэатры, на канцэрце і пад.).
Сольны н.
7. перан. Які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).
Выкінуць н.
|| памянш. нумаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 5 знач.).
|| прым. нумарны́, -а́я, -о́е (да 1 і 5 знач.).
нумарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.
Ставіць нумары на кім-, чым-н.
|| зак. занумарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і пранумарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. нумара́цыя, -і, ж.
нумара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Апарат для нумаравання (аблігацый, білетаў, квітанцый і пад.).
2. Прыстасаванне пры электрычным званку, якое паказвае нумары месц, адкуль перадаецца званок (напр., у гасцініцы).
нумара́цыя, -і, ж.
1. гл. нумараваць.
2. Лічбавае абазначэнне прадметаў, якія змяшчаюцца ў паслядоўным парадку.
Н. кватэр.
3. Сукупнасць прыёмаў называння і абазначэння лікаў.
Дзесятковая н.
|| прым. нумарацы́йны, -ая, -ае.
нумарны́, -а́я, -о́е.
1. гл. нумар.
2. Такі, назва якога абазначана толькі нумарам.
Н. завод.
нумізма́т, -а, М -ма́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па нумізматыцы (у 1 знач.).
2. Чалавек, які займаецца нумізматыкай (у 2 знач.).
|| ж. нумізма́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.; разм.).
нумізма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю старажытных манет, грашовых зліткаў і медалёў.
2. Калекцыянаванне старажытных манет і медалёў.
|| прым. нумізматы́чны, -ая, -ае.