Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лысава́ты, -ая, -ае.

3 невялікай лысінай, не поўнасцю лысы.

|| наз. лысава́тасць, -і, ж.

лысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Паступова станавіцца лысым.

|| зак. аблысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, злысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і палысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. аблысе́нне, -я, н. і палысе́нне, -я, н.

лы́сіна, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл.

Цяля з лысінай.

3. перан. Пра ўчастак чаго-н., пазбаўлены расліннасці, покрыва (разм.).

|| памянш. лы́сінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 і 2 знач.).

лы́сы, -ая, -ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай.

Лысая галава.

Лысае цяля.

2. перан. Пазбаўлены расліннасці.

Л. курган

І не лыс Габрусь (разм.) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго-н.