Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лы́ка, -а, мн. -і, лык, н.

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

Драць л.

Лапці з лык.

Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.

Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых

|| памянш. лы́чка, -а, мн. -і, -аў, н.

|| прым. лы́кавы, -ая, -ае.

лы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Піць што-н. перарывістымі глыткамі.

Кот лыкае малако.

|| аднакр. лы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лы́канне, -я, н.