Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́беліць гл. бяліць.

выбіра́цца гл. выбрацца.

выбіра́ць гл. выбраць.

выбі́тны, -ая, -ае.

Выдатны, выключны.

В. вучоны.

вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.

1. з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.

В. з натоўпу.

В. з галечы.

В. з даўгоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.

Агонь выбіўся з-пад страхі.

Валасы выбіліся з-пад хусткі.

3. Разбіцца (пра шкло акна).

Выбілася шыба.

Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.

Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.

Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.

|| незак. выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́біць, -б’ю, -б’еш, -б’е; -біты; зак.

1. каго-што. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць.

В. акно.

В. ворага з горада.

В. з каляіны (перан.: парушыць прывычны спосаб жыцця).

2. што. Ударамі ачысціць ад пылу.

В. дыван.

3. што. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н.; вычаканіць.

В. медаль.

4. што. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і г.д.).

Град выбіў жыта.

В. сцежку ў жыце.

5. што. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.).

В. дадатковыя сродкі.

|| незак. выбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́бліск, -у, мн. -і, -аў, м.

Успышка чаго-н.

В. агню.

вы́бліснуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

Паказацца, ярка засвяціўшыся, заззяўшы.

Сонца выбліснула з-за хмары.

|| незак. выблі́скваць, -ае.

вы́блытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Вызваліцца з чаго-н., што аблытвае ногі, рукі.

В. з дроту.

2. перан. Выйсці з цяжкага, складанага становішча (разм.).

В. з даўгоў.

В. з непрыемнай гісторыі.

вы́блытаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Разблытаўшы, выняць, вызваліць.

В. птушку з сіла.

2. перан., каго. Памагчы выйсці з цяжкага становішча (разм.).

В. з небяспечнай справы.

|| незак. выблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.