вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.

1. з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.

В. з натоўпу.

В. з галечы.

В. з даўгоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.

Агонь выбіўся з-пад страхі.

Валасы выбіліся з-пад хусткі.

3. Разбіцца (пра шкло акна).

Выбілася шыба.

Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.

Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.

Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.

|| незак. выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)