Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ту́лава, -а, мн. -ы, -аў, н.

Цела чалавека або жывёлы без галавы і канечнасцей.

тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

Дзіця туліцца да маці.

2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

Хлопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.

4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

Вёска тулілася каля лесу.

тулі́ць, тулю́, ту́ліш, ту́ліць; незак., каго-што.

1. Гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай.

Маці туліла дзяўчынку да грудзей.

2. перан. Быць прытулкам для каго-, чаго-н.

Лес туліў партызан.

Густы зараснік туліў старую хатку.

туля́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м., ДМя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́г.

1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэч; бадзяга.

2. Баязлівец, нерашучы чалавек (разм.).

туля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца.

Усё жыццё туляўся без ніякага занятку.

2. Знаходзіцца дзе-н., хаваючыся ад каго-, чаго-н.

Туляўся ў лесе, пакуль партызан не знайшоў.

|| наз. туля́нне, -я, н.

тума́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. -а́. Помесь зайца-беляка з зайцам-русаком.

2. -у́. Фарбаванае футра зайца.

тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

тума́ністы, -ая, -ае (разм.).

З частымі або густымі туманамі.

Туманістая восень.

Туманістыя ночы.

|| наз. тума́ністасць, -і, ж.

тума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца; незак.

1. Засцілацца, ахутвацца туманам.

Удалечыні туманіцца лес.

2. перан. Пра вочы, погляд, памяць і пад.: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (разм.).

Галава туманіцца.

|| зак. затума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца.

тума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак., што.

1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.

Дым туманіў неба.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.

Слёзы туманілі вочы.

Т. галаву.

|| зак. затума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.