Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаі́ць, гаю́, го́іш, го́іць; незак., што.

Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране).

Г. руку.

Травы гояць раны.

Час гоіць душэўныя раны (перан.).

гай, -ю, М аб га́і і у гаі, мн. гаі́, гаёў, м.

Невялікі часцей лісцевы лес.

Бярозавы г.

|| памянш. гаёк, гайка́, мн. гайкі́, гайко́ў, м.

|| прым. гаёвы, -ая, -ае.

гайда́, выкл., у знач. вык. (разм.).

1. Ужыв. як загад або заклік ісці куды-н.

Г. ў поле!

Г. ў лес па ягады!

2. Ужыв. для абазначэння хуткага адыходу, ад’езду куды-н.

Садзіся ў машыну і г. ў вёску.

гайдама́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Украінскі казак 17 і 18 стст., удзельнік народнавызваленчай барацьбы супраць польскіх памешчыкаў.

2. Салдат нацыяналістычных атрадаў у час грамадзянскай вайны ва Украіне ў 1918—1920 гг.

|| прым. гайдама́цкі, -ая, -ае.

гайда́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Няроўны рух самалёта, вагальны ход судна і пад.

гайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і го́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

Г. на хвалях.

|| аднакр. гайдану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

гайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і го́йдаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

Лодку гайдала (безас.).

|| аднакр. гайдану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём; -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гайда́нне, -я, н. і го́йданне, -я, н.

гайду́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

1. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права.

Панскі г.

2. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў эпоху турэцкага ўладарніцтва.

|| прым. гайду́цкі, -ая, -ае.

га́йка, -і, ДМ га́йцы, мн. -і, га́ек, ж.

Металічная дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на штон.

Аслаблі гайкі ў каго (разм., іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здольны дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі.

|| прым. га́ечны, -ая, -ае.

Гаечная разьба.

Г. ключ.

га́ймараў, -ава.

У выразе: гаймарава поласць — парная поласць, што знаходзіцца ў верхняй сківіцы чалавека.