Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вазі́цца, важу́ся, во́зішся, во́зіцца; незак.

1. Катацца.

В. на санках.

2. перан., з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе; важдацца (разм.).

В. са справаздачай.

вазі́ць, важу́, во́зіш, во́зіць; незак., каго-што.

1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

В. дровы з лесу.

2. Катаць.

В. дзіця ў калясачцы.

|| наз. во́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

вазо́к, -зка́, мн. -зкі́, -зко́ў, м.

1. Памянш. да воз (у 1 і 2 знач.).

2. Лёгкія, спецыяльна абсталяваныя для выезду сані.

вазо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

|| прым. вазо́нны, -ая, -ае.

вазо́ўня, -і, мн. -і, вазо́вень і -няў, ж.

Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў (у 1 знач.).

|| прым. вазо́ўневы, -ая, -ае.

вайна́, -ы́, мн. во́йны і (з ліч. 2, 3, 4) вайны́, во́йнаў, ж.

1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.

Першая сусветная в.

Вялікая Айчынная в.

Халодная в.

Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну.

В. нерваў (перан.).

2. перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.

Эканамічная в.

Аб’явіць вайну бракаробам.

|| прым. вае́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

вайско́вец, -ко́ўца, мн.о́ўцы, -ко́ўцаў, м. (разм.).

Асоба, якая знаходзіцца на ваеннай службе; ваеннаслужачы.

вайско́вы, -ая, -ае.

1. гл. войска.

2. Ваенны (у 2 знач.).

Вайсковая служба.

Вайсковая выпраўка.

В. чалавек.

вакалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст у галіне вакальнага мастацтва, а таксама па пастаноўцы голасу спевака.

2. Спявак-прафесіянал.

|| ж. вакалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

вака́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да спеваў, прызначаны для выканання голасам.

Вакальная музыка.

Вакальнае мастацтва.