Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ме́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і млынар.

|| прым. ме́льніцкі, -ая, -ае.

ме́льнічыха, -і, ДМ -чысе, мн. -і, -чых, ж. (разм.).

Жонка мельніка.

мельхіёр, -у, м.

Сплаў медзі з нікелем і некаторымі іншымі элементамі серабрыста-белага колеру.

|| прым. мельхіёравы, -ая, -ае.

мемара́ндум, -а, мн. -ы, -аў, м. (афіц.).

Дыпламатычны дакумент, у якім выказваюцца погляды ўрада дадзенай дзяржавы па якім-н. пытанні і які ўручаецца прадстаўніку іншай дзяржавы.

мемарыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

2. Спартыўнае спаборніцтва, прысвечанае памяці выдатнага спартсмена.

мемарыя́льны, -ая, -ае.

Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі.

М. комплекс «Хатынь».

мембра́на, -ы, мн. -ы, -ра́н, ж.

Пругкая перапонка, тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.

М. тэлефона.

|| прым. мембра́нны, -ая, -ае і мембра́навы, -ая, -ае.

мемуа́ры, -аў.

Нататкі аб мінулых падзеях, зробленыя сведкамі або ўдзельнікамі тых падзей.

|| прым. мемуа́рны, -ая, -ае.

мемуары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар мемуараў.

|| ж. мемуары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мемуары́сцкі, -ая, -ае.

ме́на гл. мяняцца, мяняць.