Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вуса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікімі вусамі.

2. Рыба сямейства карпавых.

|| прым. вусачо́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

ву́сень, -я, мн. -і, -яў, м.

Лічынка матыля, падобная на чарвяка.

|| прым. ву́сеневы, -ая, -ае.

ву́сікі, -аў, адз. ву́сік, -а, м.

1. Маленькія вусы.

У хлопца ўжо в. прабіваюцца.

2. У раслін: ніткападобныя атожылкі на лістах, сцёблах.

3. У членістаногіх: органы нюху і дотыку ў выглядзе прыдаткаў на галаве.

|| прым. ву́сікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

ву́сны¹, -аў.

Губы, рот.

Тонкія в.

Чуць з трэціх вуснаў (не непасрэдна, ад каго-н.). З вуснаў у в. (ад аднаго да другога).

ву́сны², -ая, -ае.

Які вымаўляецца, не пісьмовы.

Вусная заява.

Вусная мова.

Вусная народная творчасць.

|| наз. ву́снасць, -і, ж. (спец.).

В. судовага разбору.

ву́стрыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Ядомы марскі малюск.

|| прым. ву́стрычны, -ая, -ае.

ву́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Месца ўпадзення ракі (у мора, возера ці ў іншую раку).

В.

Прыпяці.

2. Выхадная адтуліна чаго-н.

В. ствала шахты.

В. сеткі.

|| памянш. ву́сцейка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 2 знач.; спец.).

|| прым. ву́сцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ву́сцілка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тонкая подсцілка на ўнутранай частцы падэшвы ў абутку.

|| прым. ву́сцілкавы, -ая, -ае.

ву́сцішны, -ая, -ае (разм.).

1. Ціхі, спакойны.

В. лес.

2. Страшны, жудасны.

Адной у хаце стала вусцішна (прысл.).

|| наз. ву́сцішнасць, -і, ж.

ву́сы, -о́ў, адз. вус, ву́са, м.

1. Валасы над верхняй губой у мужчын.

Ён носіць в.

Адгадаваць в.

2. У жывёл: шчаціністыя валасы па баках верхняй губы.

Кот варушыць вусамі.

3. Тое, што і вусікі (у 2 і 3 знач.).

І ў вус (сабе) не дзьме (разм.) — не турбуецца, не клапоціцца ні пра што.

Матаць (сабе) на вус што (разм.) — запамінаць з якой-н. мэтай, прымячаць.

Самі з вусамі (разм., жарт.) — не горшыя за іншых.