Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

меліяра́цыя, -і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямель шляхам асушэння або арашэння.

|| прым. меліярацы́йны, -ая, -ае.

ме́лка, прысл.

1. Неглыбока.

2. у знач. вык. Пра нязначную глыбіню.

Тут зусім м.

мелка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. мелкі, напр.: мелкаводны, мелкадонны.

мелкаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рацэ, возеры і пад.

2. Участак ракі, возера з невялікай глыбінёй.

мелкаво́дны, -ая, -ае.

Неглыбокі, з нізкім узроўнем вады (пра вадаёмы).

М. канал.

|| наз. мелкаво́днасць, -і, ж.

ме́лкі, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую глыбіню.

Мелкае возера.

Мелкае свідраванне.

2. 3 нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі.

Мелкая талерка.

|| наз. ме́лкасць, -і, ж.

мело́дыка, -і, ДМ -дыцы, ж.

1. Вучэнне аб мелодыі.

2. Сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых асобнаму музычнаму твору, жанру, кампазіцыі і пад.

М. верша.

мело́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства; напеў.

|| прым. мелады́чны, -ая, -ае.

мель, -і, Т ме́ллю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Неглыбокае месца ў рацэ або моры, небяспечнае для суднаходства.

Сесці на мель — трапіць у нязручнае, цяжкае становішча.

ме́лькам, прысл.

Імгненна, нядоўга, бегла.

М. зірнуць.