Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

метры́чны³ гл. метрыка¹.

ме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

меты́л, -у, м.

Вугляродная група, якая ўваходзіць у склад многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. меты́лавы, -ая, -ае.

М. спірт.

меты́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак ад шлюбу людзей розных рас¹.

|| ж. меты́ска, -і, ДМы́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. меты́сны, -ая, -ае.

метэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. метэаралагічны, напр.: метэастанцыя, метэацэнтр, метэаслужба, метэазводка, метэаназіранні, метэаўмовы.

метэарало́гія, -і, ж.

Навука аб зямной атмасферы, яе будове, уласцівасцях і працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагі́чны, -ая, -ае.

Метэаралагічная зводка.

метэаро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.

метэары́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Цвёрдае касмічнае цела, што падае на Зямлю з міжпланетнай прасторы.

|| прым. метэары́тны, -ая, -ае і метэары́чны, -ая, -ае.

метэо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Распаленае нябеснае цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы.

|| прым. метэо́рны, -ая, -ае.

М. дождж.