ве́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.
|| ж. ве́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
ве́янне, -я, н.
1. гл. веяць.
2. перан. З’яўленне новых думак, ідэй у разумовым жыцці грамадства.
Новае в. ў гісторыі.
ве́яць, ве́ю, ве́еш, ве́е; вей; ве́яны; незак.
1. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, абдзімаць павевам.
Вее вецер.
Цёплай вільгаццю веяла (безас.) ад ракі.
Ад яго слоў веяла (безас.) ласкай і клопатам (перан.).
|| зак. праве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.) і зве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.).
|| наз. ве́янне, -я, н.
вёрстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).
1. гл. вярстаць.
2. Звярстаны набор, а таксама яго адбітак.
Чытаць вёрстку.
|| прым. вёрстачны, -ая, -ае.
вёрткі, -ая, -ае.
Здольны да хуткіх і спрытных рухаў.
|| наз. вёрткасць, -і, ж.
вёска, -і, ДМ вёсцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Сельскае паселішча.
Жыць у вёсцы.
2. адз. Сельская мясцовасць.
Паехаў працаваць на вёску.
3. адз. Жыхары вёскі, вясковае насельніцтва.
Культурны рост вёскі.
|| памянш. вёсачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. вяско́вы, -ая, -ае.
Вясковыя ростані.
вібра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Частка прыбора, апарата, у якіх могуць узбуджацца рытмічныя ваганні.
|| прым. вібра́тарны, -ая, -ае.