Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; чы́таны; незак.

1. што і без дап. Адрозніваць і спалучаць літары ў словы, успрымаць што-н. напісанае, надрукаванае літарамі; вымаўляць для тых, хто слухае, што-н. напісанае, надрукаванае.

Ч. па складах.

Бегла ч.

Ч. унукам казку.

2. каго-што і без дап. Знаёміцца са зместам чаго-н. напісанага або надрукаванага (з якім-н. творам, аўтарам і пад.); атрымліваць звесткі з кніг, часопісаў і інш.

Ч. аповесці Васіля Быкава.

Ч. энцыклапедыю.

Хлопчык многа чытае.

3. што. Разумець, разбірацца ў якіх-н. знаках, абазначэннях.

Ч. ноты.

Ч. чарцяжы.

4. што і без дап. Па знешніх прыкметах распазнаваць, угадваць што-н. (перажыванні, думкі і пад.).

Ч. чужыя думкі.

Ён чытаў у яе вачах страх.

5. што. Пераказваць які-н. тэкст на памяць.

Ч. на памяць байкі.

6. што. Выкладаць вусна перад аўдыторыяй.

Ч. лекцыі.

Чытаць мараль (натацыі, павучанні) — гаварыць з кім-н. строгім тонам, робячы вымову, дакараючы за што-н.

|| зак. прачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -чы́таны.

|| наз. чыта́нне, -я, н., чы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1—3 знач.) і прачыта́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

чыта́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці.

Апавяданне спадабалася чытачам.

2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі.

Бібліятэка праводзіць перарэгістрацыю чытачоў.

|| ж. чыта́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. чыта́цкі, -ая, -ае.

чы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. гл. чытаць.

2. Чытанне ўголас чаго-н.

3. Чытанне акцёрамі п’есы па ролях (від рэпетыцыі).

чытэ́льны, -ая, -ае.

Які лёгка чытаецца; выразны.

Ч. почырк.

|| наз. чытэ́льнасць, -і, ж.

чых¹, -у, м.

Тое, што і чханне.

Раптам на яго напаў чых.

чых², гукаперайм.

Ужыв. для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні.

чы́хаўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тое, што і чханне.

чыхі́р, -у, м.

Каўказскае чырвонае віно хатняга вырабу.

чэ́злы, -ая, -ае.

1. Які слаба расце, хілы (пра расліны).

2. Хваравіты, слабы, кволы.

|| наз. чэ́зласць, -і, ж.

чэ́знуць, -ну, -неш, -не; чэз, -зла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца чэзлым (у 1 знач.).

Ад засухі чэзла ўсё на полі.

2. Губляць здароўе, сілы.

Хлопчык чэз на вачах.

3. Станавіцца менш выразным, змяншацца, прападаць.

На світанні зоркі на небе чэзлі, станавіліся нябачнымі.