Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фут, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння даўжыні ў некаторых краінах, роўная прыкладна 30 см.

футара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і футляр.

|| прым. футара́льны, -ая, -ае.

футбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які гуляе ў футбол.

|| ж. футбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. футбалі́сцкі, -ая, -ае.

футбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбо́льны, -ая, -ае.

Футбольнае поле.

футбо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

1. Падкідаць што-н. нагою.

2. перан. Старацца пазбавіцца ад каго-, чаго-н., перадаючы ад аднаго да другога.

футбо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Трыкатажная кашуля, звычайна без гузікаў, каўняра і кішэняў.

футля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скрынка або чахол, куды кладзецца рэч для захавання або перасцярогі ад чаго-н.

Ф. для акуляраў.

|| памянш. футля́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. футля́рны, -ая, -ае.

фу́тра, -а, н.

1. Валасяное покрыва на целе жывёлы; шэрсць.

2. Вырабленая шкура пушнога звера, а таксама гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці.

Ф. вавёркі.

Гандляваць футрам.

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера.

|| прым. фу́травы, -ая, -ае і футро́вы, -ая, -ае.

футрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. У тэхніцы: абліцоўваць унутраную паверхню чаго-н. вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі.

Ф. металургічную печ.

2. У кравецкай справе: падшываць футрам вопратку.

3. У сталярскай справе: абшываць дошкамі, абшалёўваць.

|| наз. футрава́нне, -я, н. і футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

футраві́на, -ы, ж.

1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна.

Гандляваць футравінай.

2. Валасяное покрыва пушных звяроў.