Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вуздэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

Раменная в.

|| прым. вуздэ́чкавы, -ая, -ае.

ву́зел¹, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.

Завязаць в. або вузлом.

В. на канаце.

Хусцінка на шыі завязана ў в.

Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).

2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н. і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).

Чыгуначны в.

В. дарог.

Тэлеграфны в.

Нервовы в.

В. супярэчнасцей (перан.).

3. Частка механізма або тэхнічнае ўстройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).

Зборка вузлоў.

Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).

4. Тое, што і клунак.

Звязаць рэчы ў в.

Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].

Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).

|| памянш. вузе́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. вузлавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

ву́зел², -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м. (спец.).

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

вузе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца вузейшым.

|| зак. павузе́ць, -е́е.

вузі́ць, ву́жу, ву́зіш, ву́зіць; ву́жаны; незак., што.

Рабіць вузейшым, звужваць.

В. штаны.

вузка...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. слова «вузкі», напр.: вузкалобы, вузкаплечы, вузкаспецыяльны.

вузкава́ты, -ая, -ае.

Недастатковы па шырыні.

В. рукаў.

В. праезд.

вузкакале́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ле́ек, ж. (разм.).

Вузкакалейная чыгунка.

вузкакале́йны, -ая, -ае.

З вузкай рэйкавай каляёй.

Вузкакалейная чыгунка.

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).