Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

надкла́савы, -ая, -ае.

Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак.

надко́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Злучальная тканка, якая пакрывае паверхню касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Запаленне надкосніцы.

|| прым. надко́снічны, -ая, -ае.

надкры́лы, -аў.

Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.

надку́с, -у, м.

Надкушанае месца.

Н. на яблыку.

надкусі́ць, -кушу́, -ку́сіш, -ку́сіць; -ку́шаны; зак., што.

Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго-н.

Н. яблык.

|| незак. надку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надку́сванне, -я, н.

надлама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -лама́ўся, -ма́лася; -ламі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім.

Сук надламаўся.

2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець.

Здароўе надламалася.

3. перан. Стаць іншым, змяніцца.

У іх узаемаадносінах нешта надламалася.

|| незак. надло́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

надлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны іо́млены; зак.

1. што. Зрабіць трэшчыну, не зламаўшы зусім.

Н. сук дрэва.

2. перан., каго-што. Аслабіць, падарваць.

Н. здароўе.

|| незак. надло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і надло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надло́мліванне, -я, н. і надло́мванне, -я, н.

надлі́ць, надалью́, надалье́ш, надалье́; надальём, надальяце́, надалью́ць; зак., чаго з чаго.

Выліць частку вадкасці з чаго-н.

Н. малака з дайніцы.

надло́м, -у, м.

1. Надламанае месца.

Н. косці.

2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога-н. перажывання.

Душэўны н.

3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні пачуццяў.

Сказаць з надломам у голасе.

надмагі́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца над магілай, на магіле.

Н. камень.